Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Выхаванцы сярэдняга і старэйшага ўзросту здзейснілі экскурсію на мехдвор УСП "Новы Двор - Агра"

Дата: 21 сентября 2023 в 14:45
104 просмотра

У рамках тыдня "Прафесіі. Праца хлебароба, шафёра" выхаванцы сярэдняга і старэйшага ўзросту здзейснілі экскурсію на мехдвор УСП "Новы Двор - Агра".
      Пераступіўшы за тэрыторыю ўстановы адукацыі, дзеці сталі ўдзельнікамі дарожнага руху, таму адразу паўтарылі правілы бяспечных паводзін у якасці пешаходаў.
      Па дарозе прыгадалі прымаўкі і прыказкі аб працы. Успомнілі і назвалі маральныя якасці, уласцівыя беларусам - працаўнікам (дабрыня, шчодрасць, працавітасць, гасціннасць).
       Сюрпрызам стала сустрэча аднаго з выхаванцаў са сваім татам, які працуе ў гаспадарцы трактарыстам.
     Дзеці відавочна ўбачылі сельскагаспадарчую тэхніку, якая плённа працуе ў полі, каб атрымаўся багаты ўраджай восенню. Наведаліся ў рамонтную майстэрню, дзе ўбачылі працу слесара, зваршчыка, электрыка. Параўналі два трактары паміж сабою. Выхаванцы даведаліся, што "Беларусы" выпускаюцца з канвеера Мінскага трактарнага завода, чым беларусы могуць бязмерна ганарыцца.
     Па дарозе назад дзеці весела і шумна дзяліліся сваімі ўражаннямі ад убачанага і пачутага, а потым яшчэ доўга расказвалі тое ж сваім меншым сябрам у групе.
       
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.