Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Тыдзень роднай краіны

Дата: 7 июля 2023 в 17:19, Обновлено 10 июля 2023 в 13:25
110 просмотров

<article>

 Цікавым і насычаным адбыўся ў дашкольнай групе Тыдзень роднай краіны. Галоўнай задачай якога стала выхаванне эмацыянальна пазітыўнага стаўлення да Радзімы - месца, дзе нарадзіўся і жывуць родныя, да роднай хаты, вёскі.
      Разам з Белым Буслам выхаванцы здзейснілі падарожжа па нашай прыгожай краіне.
       На станцыі " Вясёлка" замацавалі ўяўленні аб становішчы Рэспублікі Беларусь на карце. Пагулялі ў настольна- друкаваную гульню " Складзі і не памыліся".   Пашырылі свае ўяўленні аб разнастайнасці беларускага адзення, працы і побыту продкаў у школьным музеі.    Успомнілі і пагулялі ў беларускія народныя гульні "Садзі лянок!", " У млын", " Каноплі", у якіх замацавалі навыкі хуткага бегу,  дакладнасць рухаў.
       На станцыі "Мастацкая" выхаванцы замацавалі  і пашырылі свае ўяўленні аб беларускіх кампазітарах і паэтах. Дзеці старэйшага ўзросту прачыталі малышам вершы Я Купалы і Я.Коласа.
          У адзін з дзён наведаліся да  дуба, які мае больш за палувекавую гісторыю. Правялі даследаванні: "Якой таўшчыні ствол?", "Якія дзеткі?", "Сходствы і адрозненні лістоў дуба і клёна".
         Заканчылася падарожжа "Карагодам сяброўства", якое аставіла малышам шмат прыемных хвілінак.

</article>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.