Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Тыдзень летняга аздараўленчага перыяду ў ДУ пад назвай "Прыродны матэрыял".

Дата: 23 июня 2023 в 13:29, Обновлено 27 июня 2023 в 14:42
94 просмотра

             Прайшоў яшчэ адзін тыдзень летняга аздараўленчага перыяду пад назвай "Прыродны матэрыял". Гульні з пяском і вадой". Ён быў накіраваны на развіццё ў малышоў і замацаванне ў старэйшых дзяцей умення выяўляць уласцівасці прыродных матэрыялаў, фарміраванне даследчых дзеянняў, захоўванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей.
         У гульнях з пяском "Смажым смачныя рэчы", "Пясчаная бура", ""Пясок у варонку", "Замкі і будынкі", выхаванцы даведаліся, што пясок сыпучы і прапускае ваду, а сухі кепка захоўвае форму. Што паміж іпясчынкамі ў сухім пяску  знаходзіцца паветра, а ў мокрым - вада. У буру пясок можа ўтвараць тунэлі, дзе ёсць паветра і дзе могуць схавацца насякомыя.
          Але найбольшае задавальненне дзеці атрымалі ад доследаў і гульняў з вадой "Хуткі ветразь", "Плавае ці тоне", "Хто хутчэй напоўніць посуд", "Чайнік кіпіць". На заканчэнне з дапамогай нетрадыцыйнай тэхнікі ( паветраным шарам), выхаванцы малявалі бурбалкі на асфальце.
         Тыдзень атрымаўся вельмі змястоўным, эмацыянальна насычаным новымі ўражаннямі і і новымі ўяўленнямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.