Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Адкрыты занятак для маладога спецыяліста

Дата: 16 марта 2023 в 17:01, Обновлено 21 марта 2023 в 14:48
63 просмотра

У рамках Тыдня маладога спецыяліста з выхаванцамі старэйшага ўзросту дашкольнай групы ўстановы выхавальнікам Анісеня Л.М. падрыхтаваны  адкрыты занятак па адукацыйнай галіне «Элементарныя матэматычныя ўяўленні”.  На занятак былі запрошаны педагогі ўстановы, малады спецыяліст – выхавальнік Касінская В.А. і законныя прадстаўнікі выхаванцаў. Людміла Міхайлаўна сумесна з дашкольнікамі ў час занятку паказалі, якіх поспехаў яны дасягнулі ў працы над выканеннем заданняў, каб дапамагчы Іншапланецяніну пабудаваць касмічны карабель. У заданні "Чароўны мяшэчак" дзеці замацавалі ўменне параўноўваць прадметы па трох прыметах. Практыкаванне "Зоркі-сплюшкі" спрыяла развіццю ўмення вызначаць адносіны паміж лічбамі з дапамогай знакаў "больш", "менш", "роўна".
Паміж заданнямі была праведзена пальчыкавая гімнастыка з выкарыстаннем Су-Джок кольцамі. Зняць эмацыянальнае напружанне дапамагла рухальная гульня "Чакаюць нас хуткія ракеты".

 Калегі адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі  і правядзення занятка. На занятку прысутнічала яркая  і якасная нагляднасць, выкарыстаны інфармацыйныя тэхналогіі, розныя формы работы.  

Задаволены вынікам занятка былі не толькі педработнікі, але і самі выхаванцы  і іх бацькі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.