Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Экскурсія ў музей хлеба

Дата: 26 ноября 2022 в 16:48
138 просмотров

26 лістапада навучэнцы нашай школы пабывалі на экскурсіі ў музеі хлеба,  які адкрыты на базе СШ №2 г.Свіслач. На пачатку экскурсіі экскурсавод засяродзіў увагу дзяцей на стэндзе “Цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны”, дзе прадстаўлены фотаздымкі, як выпякалі хлеб у  тыле, на фронце, а таксама хлеб блакаднага Ленінграда, хлебных картак на летні і зімовы перыяды (50 і 25 грам хлеба), дарогі жыцця. 
Сярод экспанатаў, прадстаўленых у музеі, вучні знайшлі розныя прылады працы, якімі апрацоўвалі зямлю нашы продкі: матыга, саха, плуг, барана. Дзеці пабачылі сявенку (вялікі кораб, у які засыпалася збожжа перад пасевам). Селянін вешаў сявенку на шыю, ішоў па полі і рассяваў зерне на раллю. Таксама экскурсаводам увага навучэнцаў была скіравана на бочкі з цэльнавысячанага дрэва, у якія засыпалася зерне; жорны, у якіх малолі зерне на муку; дзяжу – у якой замешвалі цеста. Закончылася экскурсія стэндам “Гаспадары зямлі свіслацкай”, на якім навучэнцы змаглі пабачыць сваіх аднавяскоўцаў. Уражанні ад экскурсіі перапаўнялі і яшчэ доўга вучні расказвалі адзін аднаму пра тое, што іх уразіла, зацікавіла.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.