Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Лес. Дрэвы. Грыбы

Дата: 31 октября 2022 в 13:10, Обновлено 2 ноября 2022 в 09:07
95 просмотров


Увесь апошні тыдзень выхаванцы дашкольнай групы працавалі па тэме "Лес. Дрэвы. Грыбы".
     На занятку "У госці да Дзятла Дзюка" па адукацыйнай галіне "Дзіця і прырода" дзеці дапамаглі дрэвам вярнуць свае лісточкі і плады, выбраць месца і пабудаваць агароджу для мурашніка, паўтарылі правілы паводзін у лесе.
       Дзяўчынкам і хлопчыкам так спадабалася падарожнічаць з Дзятлам Дзюкам, што ўсе дружна запрасілі яго на сумесную прагулку. Атрыманыя на занятку ўяўленні, малышы замацавалі у рухальных гульнях "Да названага дрэва бяжы", "Хто хутчэй збярэ ядомыя грыбы". З мэтай актывізацыі мысліцельна- пошукавай дзейнасці правялі даследаванне "Як дрэвы рыхтуюцца да зімы". А вечарам выхаванцы падрыхтавалі свайму новаму сябру падарункі і шчыра паабяцалі быць актыўнымі ахоўнікамі прыроды.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.