Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання наведалі паштовае аддзяленне

Дата: 14 июля 2022 в 13:17
79 просмотров

 У рамках тыдня “Мая вёсачка” выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання наведалі паштовае аддзяленне. Галоўнай мэтай стала: замацаванне і фарміраванне ўяўлення аб працы паштовых работнікаў, папаўненне слоўніка дзяцей новымі словамі, выхаванне  павагі да працы людзей.

Выхавальнікамі быў распрацаваны бяспечны шлях. У час пераходу дарогі выхаванцы паўтарылі правілы дарожнага руху.

На прыступках ганка сустрэла выхаванцаў загадчык паштовым аддзяленнем Грышко Алена Канстанцінаўна.  Яна паказала дзецям яшчык для паштовак і  расказала, як пісьмы знаходзяць свайго адрасата. Унутры будынка дашкольнікі відавочна ўбачылі працу аператара і паштальёна. З вялікім задавальненнем выхаванцы дапамаглі пасартаваць газеты і часопісы. Потым старэйшыя і маленькія вызначалі, што можна пакласці ў вялікую і маленькую ўпакоўку для пасылак. А колькі ўзнікла спрэчак наконт таго, якая марка прыгажэйшая!

У канцы экскурсіі выхаванцы пажадалі работнікам пошты моцнага здароўя і плённай працы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.