Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Ільняная, жытнёвая, сялянская…

Дата: 23 сентября 2022 в 11:34
122 просмотра

У рамках тыдня  роднай мовы з навучэнцамі другога класа была праведзена віктарына “Ільняная, жытнёвая, сялянская…”, якая спрыяла фарміраванню станоўчай матывацыі да беларускай мовы, цікавасці і павагі да роднага слова. Падчас віктарыны другакласнікі выконвалі розныя заданні: “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку”, “Пагуляем у рыфмы”, “Заданні-загадкі”, “Скорагаворкі”, “Бліц-турнір”, дзе навучэнцы добра паказалі свае веды па беларускай мове. Найбольш спадабалася вучням быць перакладчыкамі, калі яны перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Апошні конкурс “Наборшчыкі” заставіў навучэнцаў добра падумаць, дзе з літар слова “БУКВАРЫНКА” патрэбна было скласці як мага больш розных слоў. Другакласнікі прыйшлі да высновы, што беларуская мова цікавая і таямнічая.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.