Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Гульня –падарожжа “Беларусь і беларусы”

Дата: 21 февраля 2022 в 15:55, Обновлено 21 февраля 2022 в 16:15
Автор: Жих Т. Е.
119 просмотров

З 16 па 23 лютага ў Корнадзьскім дзіцячым садзе - базавай школе Свіслацкага раёна праходзіць  Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам “Гучы, мая родная мова!”. 21 лютага навучэнцы 5-6 класаў прынялі ўдзел у  гульні –падарожжы “Беларусь і беларусы”.

Галоўнай мэтай мерапрыемства было пашырыць веды аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, выхаваць пачуццё гонару  і павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.  Эпіграфам сапраўднага свята сталі словы У.Караткевіча: “Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна”.

Напачатку падарожжа вучням быў прапанаваны відэаролік “Беларусь – мая Радзіма”. У час прагляду якога, кожны з прысутных меў магчымасць адчуць гонар  за  свой  народ, за   сваю   зямлю,  за сваю малую радзіму, за тое, што мы – беларусы!

Сапраўдная інтэлектуальная барацьба адчувалася на мерапрыемстве, якое праходзіла ў некалькі этапаў.

У першым туры вучням былі прапанаваны пытанні па беларускай мове. Яны не толькі ўзнавілі, але і сістэматызавалі раней набытыя веды па лексіцы і фразеалогіі, пашырылі свой слоўнікавы запас.

Другі тур быў прысвечаны народным традыцыям і святам Беларусі.

На шляху навучэнцаў сустракаліся  прылады працы і прадметы побыту нашых продкаў, беларускія нацыянальныя стравы, народнае адзенне беларусаў.  Наглядныя матэрыялы і экспанаты школьнага музея Ручніка спрыялі прадуктыўнай працы вучняў.

Найбольшую цікавасць у навучэнцаў выклікаў тур “Замарочкі з бочкі”. Кожная каманда выбірала замарочку для каманды-праціўніцы. Пры выкананні асобных заданняў вучні праявілі кемлівасць і знаходлівасць.

У выніку, школьнікі ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова. Групавая форма работы дазволіла ўключыць у працэс пошуку і творчасці ўсіх вучняў, а радасць перамогі стала магутным штуршком для далейшага вывучэння роднай мовы. Праведзеная гульня-падарожжа дала  магчымасць і настаўніку вылучыць найбольш здольных вучняў для падрыхтоўкі да прадметнай алімпіяды.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.