Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Завочнае падарожжа “Невядомыя старонкі роднага краю”

Дата: 19 февраля 2022 в 11:40
Автор: Жих Т. Е.
181 просмотр

У шосты школьны дзень 19 лютага 2022 г. увазе навучэнцаў сярэдніх класаў ДУА “ВПК Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школа” было прапанавана здзейсніць завочнае падарожжа “Невядомыя старонкі роднага краю”. Мерапрыемства праводзілася  класным кіраўніком 9 класа Савіцкім М.П. з мэтай прывіцця цікавасці навучэнцаў да  гісторыі і геаграфіі роднага краю, выхавання патрыятычных пачуццяў, папулярызацыі краязнаўчага руху, прыцягнення ўвагі да знакавых мясцін нашай мясцовасці. Занятак пачаўся з таго, што дзеці разгадалі назвы беларускіх рэк, азёр і гарадоў, зашыфраваныя ў рэбусах. Затым навучэнцы здзейснілі віртуальнае падарожжа па Свіслацкім і Ваўкавыскім раёнах,  наведаўшы культавыя пабудовы і архітэктурныя помнікі ў населеных пунктах Новы Двор, Поразава, Краскі, Падароск, Ізабелін і інш.. У канцы дзеці пазнаёміліся з цікавымі легендамі і паданнямі, сабранымі пад вокладкамі гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць. Свіслацкі раён”. Мерапрыемства атрымалася змястоўным і цікавым , дзеці атрымалі шмат новай і патрэбнай інфармацыі і былі вельмі задаволены.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.