Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навучэнцы 3 класа наведалі Музей ручніка

Дата: 29 января 2022 в 10:09
Автор: Жих Т. Е.
144 просмотра

Навучэнцы 3 класа наведалі музей ручніка, які размешчаны ў трох залах нашай школы.

Адкрыты музей ў 2005 годзе. Усяго  тут налічваецца 675 экспанатаў, з іх – 223 ручнікі. Створаны экспазіцыі «Ручнік -  дорога чысціні», «Вышыўка і ткацтва», «Народны побыт».

Апынуўшыся ў першай зале, дзеці ўбачылі безліч ручнікоў.  Яны розныя – на тканевай аснове, грубыя і мяккія, з адбеленага  льнянога  палатна.

Дзяўчынкі адкрылі для сябе, што ільняныя вышываныя ручнікі спадарожнічалі чалавеку з нараджэння да смерці, выкарыстоўваліся ў абрадах, надзяляліся магічнай сілай,  што  ў кожнага з іх было сваё прызначэнне. Адзін з самых простых варыянтаў — ручнік-«уціральнік», якім у паўсядзённым жыцці выціралі твар і рукі. Але і ён надзяляўся вялікай сілай ачышчэння. 

Наведаўшы другую залу музея, навучэнцы ўбачылі, як і чым жылі нашы продкі, патрымалі ў руках прыстасаванні для ручной апрацоўкі  льну (часало, верацяно, пралка), пры дапамозе якіх ствараліся ручнікі; даведаліся, што яны з’яўляліся важнай часткай пасагу, пра які клапаціліся загадзя, калі дзяўчыне было 14 – 15 гадоў.  Ручнікоў патрэбна было шмат: 5-10, а то і некалькі дзесяткаў.

У трэцяй  зале  дзеці разгледзелі  адзенне беларусаў  з ільну, вышытае  нацыянальным арнаментам, тканыя паясы, лялькі-абярэгі.

Па заканчэнні экскурсіі вучні зрабілі  для сябе вынік, што музей нашай школы – гэта тое месца, дзе захоўваецца памяць пра нашых продкаў, іх мары, памкненні, жаданні, дасягненні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.