Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Завочнае падарожжа “Мінулае і будучае Корнадзі”

Дата: 23 декабря 2021 в 23:27
Автор: Жих Т. Е.
132 просмотра

У рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна” з навучэнцамі 5 - 6 класаў Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна было праведзена завочнае падарожжа “Мінулае і будучае Корнадзі”. У ходзе мерапрыемства школьнікі паглыбілі веды пра мінулае і сучаснае роднага краю, адчулі грамадзянскую адказнаяць за будучыню сваёй вёскі і краіны.

   Вучні чыталі вершы пра Беларусь і сваю вёску, разглядалі фотаздымкі “Летапіс маёй вёскі”, праглядзелі відэафільм “Мая Корнадзь”.

   У госці да піянераў прыйшла Лысевіч Зінаіда Мікалаеўна, старэйшы жыхар Корнадзі.

Яна расказала, што раней у вёсцы было ўсяго 25 дамоў, а вакол – непраходнае балота. Старажылы ўспамінаюць, што зімовымі начамі па заснежанай вуліцы хадзілі ваўкі і ніхто не выходзіў за парог дома, калі цямнела.

  Прамень свету і надзеі з’явіўся ў людзей, калі на нашу зямлю ў 1975 годзе прыйшлі міліяратары, людзі, якія пабудавалі каналы і асушылі балота. Потым выраслі ў вёсцы шматпавярховыя дамы, школа, адміністрацыйныя будынкі, ФАП, дзіцячы садок, магазін, дом культуры.

   У канцы ўрока школьнікі выказалі пажаданні сваёй любімай вёсцы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.