Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году народнага адзінства

Дата: 18 декабря 2021 в 12:28
Автор: Жих Т. Е.
205 просмотров

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падвялі вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году народнага адзінства.

Конкурс, накіраваны на умацаванне кансалідацыі беларускага грамадства і нацыянальнага адзінства, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае, падтрымку таленавітых творчых людзей, папулярызацыю гісторыі і культуры Беларусі, праводзіцца ўпершыню і стаў яркай падзеяй адыходзячага 2021 года. Да ўдзелу ў ім прымаліся творчыя творы, напісаныя грамадзянамі Рэспублікі Беларусь індывідуальна або ў суаўтарстве, якія раней не прадстаўляліся на конкурсы і не публікаваліся.

На Конкурс было прадстаўлена больш за 1500 твораў розных жанраў. З усёй колькасці прадстаўленых работ журы адабрала найлепшыя творы па 7 намінацыях.

Віншуем Іскрыка Глеба, навучэнца 9 класа Корнадзьскага дзіцячага сада - базавай школы і яго кіраўніка Лысевіч В.А.  з перамогай у намінацыі “Мова маёй зямлі”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.